Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. «Я в дружбу не верю теперь». Поговорили с Никитой Золотаревым, который провел всю юность в тюрьме, о мести и упущенном времени
  2. В Польше за отмывание денег задержана беларуска и восемь украинцев
  3. Z‑блогерке, которая часто выступала в беларусских госСМИ, дали срок за «призывы к экстремизму»
  4. Три месяца вагнеровцы вывозят золото из ЦАР в Беларусь — WSJ
  5. «Санитарка со слезами на глазах резала кремовое платье». Россиянка рассказала, как в день свадьбы попала в лобовое ДТП на трассе под Минском
  6. «Зеркало» выяснило, кому принадлежала квартира, которую родители тройни получили «от Лукашенко»
  7. Украина бьет по России, а последствия может ощутить Беларусь. Экономист назвал главные риски
  8. Что будет с курсом доллара во второй половине октября: прогноз по валютам


Зміцер Вацюшкевіч прэзентаваў новую песню «Каляднае танга» на верш Уладзіміра Някляева. На кампазіцыю быў створаны атмасферны кліп у стылістыцы «відзікаў» — малюнкаў на шкле, феномена традыцыйнага народнага беларускага мастацтва канца XIX-га — пачатку і сярэдзіны XX-га стагоддзяў.

Песня распавядае пра закаханых, якія танчаць сваё каляднае танга «з марозам пад скурай». Але абодвух сагравае «спёка жадання, жарсць і завея», і тое, што яны разам.

«Абразы на шкле з’явіліся раней за шкляныя свецкія карцінкі, але хутка зніклі з ужытку. Разам з маляванымі дыванамі, вышытымі ручнікамі і тканымі посцілкамі карцінкі на шкле фарміравалі цэласны ансамбль пасляваеннага вясковага інтэр'ера, — распавядаецца пра праяву гэтага народнага мастацтва ў апісанні да відэа. — Звычайна гэтыя карцінкі ўяўлялі сабой арыгінальныя творы з выявамі коцікаў, галубоў і паненак, якія можна было набыць на кірмашах або ў вандроўных гандляроў. Рэгіянальная назва карцінак на шкле — „відзікі“. На дадзены момант не толькі музеі Беларусі маюць калекцыі відзікаў, але прыватныя асобы таксама імкнуцца захаваць пярліны народнага мастацтва».

Беларуская мастачка Аляксандра Канафальская зрабіла сваю, аўтарскую інтэпрэтацыю «відзікаў», намаляваўшы — таксама на шкле — пэўныя элементы традыйных сюжэтаў. У кліпе можна ўбачыць ружы, галубоў, ды вобраз Панны.

«Шчаслівых святаў, шаноўныя!», — павіншаваў сваіх слухачоў Зміцер Вайцюшкевіч.